У Маладэчне ўзгадалі беларускія мянушкі



Маладэчна стала горадам, дзе пасля доўгага перапынку аднавіліся дармовыя курсы “Мова нанова”. Тэмай адных з першых заняткаў для некалькі дзясяткаў маладэчанцаў сталі “Беларускія мянушкі”.


Пра заняткі распавядае вядоўца курсаў «Мова нанова» ў Маладэчне Наталля Тур:

Тэмай заняткаў “Мовы нанова” мы абралі мянушкі людзей. Насамрэч стала вельмі цікава, як называлі нашых наведнікаў, адкуль увогуле паходзілі мянушкі беларусаў. Таму выбралі такую незвычайную для нас тэму, хоць камусьці яна можа падацца звычайнай. Гэта пацвердзілася на саміх занятках: у чалавека, які ну ніяк не падобны да боцмана, меў у дзяцінстве мянушку Боцман; у кагосьці была мянушка Звяга. Было вельмі цікава.

Заняткі беларускай мовы ў Маладэчне адбываюцца кожны аўторак а 18-й гадзіне ў арт-прасторы “Наталь”. А навучыцца беларускай мове бясплатна можна больш чым у дзесяці гарадах Беларусі, сярод якіх Гародня і Берасце, Менск і Астравец.

Беларускае Радыё Рацыя, Маладэчна