У Маладэчне затрыманы актывіст Павал Сяргей
14 траўня за ўдзел у пікеце супраць будаўніцтва свінакомплексаў у Маладэчне быў затрыманы актывіст Павел Сяргей. Пра гэта паведамляе сайт цэнтру «Вясна» са спасылкай на праваабаронцу Алеся Капуцкага. Падрабязнасці высвятляюцца. Раней, 12 траўня, у Маладэчне ўжо праходзіў пікет супраць будаўніцтва двух вялікіх свінакомплексаў. Ён завяршыўся складаннем пратаколаў на яго ўдзельнікаў.
Пікет у Маладэчне 12 траўня
Пазней да пікету далучыліся і актывісты грамадзянскай экалагічнай ініцыятывы “Кошт жыцця”, у якую ўваходзіць і Павел Сяргей.
