У Маскве выдалі падручнік-чытанку па беларускай мове



У Расеі выйшаў першы дапаможнік па вывучэнні беларускай мовы метадам Іллі Франка. Сутнасць гэтага метаду – навучальнае чытанне. У дапаможніку змяшчаецца тэкст на мове арыгіналу і побач – пераклад. Такім чынам чытач знаёміцца з мастацкім творам, чытаючы сказ у арыгінале і адразу сказ у перакладзе.

Для навучання беларускай мове абралі зборнік апавяданняў Людмілы Рублеўскай “Старасвецкія міфы горада Б”, а для вокладкі выкарысталі малюнак Напалеона Орды.

 

Пераклад на рускую мову зрабіла Людміла Фірсава з Берасця.

Раней у серыі навучальных чытанак выходзілі творы Толкіена, Дыкенса ды іншых замежных аўтараў, паведамляе Радыё Свабода.