У Мастах прабілі колы ў сямі аўтамабілях міліцыянтаў



У Мастах што на Гарадзеншчыне каля будынка мясцовага РУУС невядомыя прабілі колы ў 7 аўтамабілях міліцыянтаў.

Пра гэта ў інтэрв’ю тэлеканалу СТВ згадаў намеснік пракурора Гарадзенскай вобласці Андрэй Скурат. Паводле яго слоў, здарэнне адбылося 6 кастрычніка. Там былі раскіданыя кавалкі калючага дроту. Пашкоджанні атрымалі два службовыя і пяць асабістых машын супрацоўнікаў сілавых структур.

Беларускае Радыё Рацыя