У маці анархіста Рамана Халілава адбыўся ператрус



У доме маці актывіста Рамана Халілава адбыўся ператрус. Верагодна, жанчына затрыманая.

Раман Халілаў

Праваабаронцам «Вясны» стала вядома, што сёння адбыўся вобшук у полацкай кватэры Гаянэ Ахціян — маці анархіста Рамана Халілава.

Дзверы ў кватэру жанчыны выламаныя, па папярэдняй інфармацыі, Гаянэ затрымалі.

Сам Раман цяпер знаходзіцца за мяжой, ён абвешчаны ў вышук па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэксу.