У Мазыры не засталося дэмакратычных структур



У Мазыры няма ніводнага прадстаўніцтва апазіцыйных партый. У 2019 годзе перастала існаваць апошняя ў горадзе дэмакратычная структура – Аб’яднаная грамадзянская партыя.

Як сцвярджае актывіст з Мазыра Рыгор Крывіцкі, рэгіён цалкам дэмаралізаваны:

– Няма ніводнай палітычнай структуры, ніводнай партыі няма. Калі БНФ і хрысціянскіх дэмакратаў і раней не было, то АГП усё ж такі была – 22 чалавека. У гэтым годзе цалкам самараспусцілася, самаліквідавалася. Таму палітычнага жыцця, як такога, абсалютна няма.

У Мазыры дзейнічаюць праўладныя і афіцыйныя арганізацыі. У тым ліку, „Ліга камуністычнай моладзі” і БРСМ.

Беларускае Радыё Рацыя