У крэйдавым кар’еры Кабакі па-ранейшаму забараняюць купацца



Ужо другі год штрафуюць жыхароў вёскі Кабакі за купанне ў былым крэйдавым кар’еры Кабакі. Хоць цягам некалькіх дзесяцігоддзяў людзі купаліся без трагічных выпадкаў, спакойна адпачывалі, і ўладзе ў галаву не прыходзіла іх за гэта караць.

Вада чысцюткая, берагі прыгожыя, стаянкі асфальтаваныя, дарогі да кар’ера таксама. Застаецца толькі крышачку акультурыць пад адпачынак берагі, паставіць буйкі, дакуль можна заплываць, і няхай людзі насалоджваюцца купальным сезонам.

Замест гэтага трэба купацца з аглядкай, каб не трапіць на вочы міліцыі, – кажа мясцовы дэпутат Валер Білібуха:

– Замест таго, каб яны зрабілі нешта добрае для людзей, яны ж не хочуць гэтага. У іх няма сродкаў. Але тут не трэба вялікіх сродкаў. Пастаў тут ратавальніка, калі яны так за жыццё хвалююцца. Але гэтая ўлада не чуе простых людзей. У кар’еры вада больш чыстая, чым тая, якую п’юць у Кабаках з вадаправода.

Паводле Валерыя Білібухі, у мінулым годзе 150 чалавек звярнуліся з заявай у райвыканкам. Атрымалі адпіску. У гэтым годзе Білібуха звярнуўся да новага старшыні Першамайскага сельвыканкама Людмілы Паследняй і раённага дэпутата Аляксандра Краўчука. Пакуль безвынікова. 

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя