У мемарыяльным комплексе Хаваншчына прайшла гістарычная рэканструкцыя



У мемарыяльным комплексе Хаваншчына Івацэвіцкага раёна адбылася ваенна-гістарычная рэканструкцыя боя партызан з немцамі. Мерапрыемства праводзілася як інтэрактыўная экскурсія, у якой прымалі ўдзел усе жадаючыя.

Арганізатарамі такой экскурсіі выступіў Берасцейскі ваенна-гістарычны клуб “Гарнізон”. А людзей прысутнічала сёлета нашмат больш, чым у мінулым годзе, кажа сябра клубу Юрый Абрамчук:

– Прыехалі людзі з Менска, з Польшчы. Рэканструкцыя ў гэтым годзе атрымалася вельмі ўдалая. Вельмі шмат людзей. І дзякуючы таму, што рэканструктараў было вельмі шмат, мерапрыемства атрымалася вельмі добрае і па часе, і па эпізодах. Усе прымалі актыўны ўдзел. Атрымалася вельмі добра. Гледзячы на дзяцей, разумееш, што ўсё гэта галоўным чынам для іх. Бо яны сур’ёзна пачынаюць адносіцца да гэтых падзей.

Паводле ўдзельнікаў мерапрыемства, атрымалася цікавае шоў. Але трошкі занадта пыхлівае.

Падчас вайны ва ўрочышчы Хаваншчына базіраваўся штаб партызанскага аб’яднання Берасцейскай вобласці. У паслеваенныя гады створаны мемарыяльны комплекс партызанскай славы.

 

Беларускае Радыё Рацыя