У менскай гімназіі масава атруціліся дзеці



У дыспетчарскую гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі паступіла два экстраных паведамленні – скаргі на востры гастраэнтэрыт. Недамаганне – у вучняў 6-га і 9-га класаў гімназіі №3. Медыкі мяркуюць, што інфекцыя – ад хатніх прадуктаў. У гімназіі знаходзяцца спецыялісты санітарна-эпідэміялагічнай службы. Яны разбіраюцца ў сітуацыі.

У сацсетках бацькі вучняў паведамлялі, што з ночы дзеці скардзяцца на боль у жываце, ваніты, невялікую тэмпературу і слабасць. Некаторыя з іх напярэдадні елі ў гімназіі, іншыя толькі пілі ваду.