У Менскай вобласці за суткі зафіксавана сем выпадкаў абмаражэння



У Менскай вобласці за мінулыя суткі зафіксаваныя сем выпадкаў абмаражэння (пераахаладжэння), паведамляе прэс-служба абласнога ўпраўлення МНС.

Так, выпадкі абмаражэння зафіксаваныя ў Барысаўскім, Капыльскім, Лагойскім, Салігорскім (два чалавекі), Старадарожскім і Чэрвеньскім раёнах.

Па стане на 6.00 6 студзеня парушэнняў у працы сістэм жыццезабеспячэння насельніцтва не зарэгістравана, паведамляе МНС.

Гідрамет папярэджвае, што ў начныя гадзіны 7 і 8 студзеня (субота і нядзеля) на большай частцы тэрыторыі краіны і Менскай вобласці паветра астудзіцца да мінус 25—27°С, а па паўночным захадзе рэспублікі і Мінскай вобласці ў асобных раёнах чакаецца паніжэнне тэмпературы да мінус 28—32°С.

БелаПАН