У менскім метро памёр пасажыр



Часова закрыты пешаходны пераход паміж станцыямі „Купалаўская” і „Кастрычніцкая”, паведамілі ў менскім метрапалітэне. Прычына — смерць мужчыны, якому стала дрэнна.

Прыкладна а 12.27 мужчыну стала дрэнна ў пераходзе. Амаль гадзіну медыкі змагаліся за яго жыццё, але безвынікова. Пра гэта распавёў прэс-сакратар сталічнай падземкі Андрэй Кузьмін:

– Будзе праца групы супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Просім пасажыраў карыстацца пераходам праз агульны вестыбюль станцый.

Загінуламу было 80 гадоў, гэта жыхар Менска. Дакладную прычыну смерці высветляць эксперты.

tut.by