У менскім метро загінуў мужчына



У менскім метро загінуў 26-гадовы мужчына. Малады чалавек упаў на рэйкі перад цягніком, які сёння раніцай пад’язджаў да станцыі “Пралетарская”.

Паводле Следчага камітэта, ён загінуў на месцы. Ведамства паведаміла, што Ленінскім раённым аддзелам Следчага камітэта Менска праводзіцца праверка па гэтым факце.

На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група. Вывучаюцца запісы камер відэаназірання, апытваюцца відавочцы.

Рух цягнікоў хутка быў адноўлены, метрапалітэн працуе ў штатным рэжыме.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]