У менскім метро з’явіўся бясплатны Wi-Fi



У вестыбюлі станцыі метро «Купалаўская» запрацавала кропка доступу Wi-Fi, устаноўленая кампаніяй «Дзелавая сетка». Пакуль яна функцыянуе ў тэставым рэжыме.

Паведамляецца, што ў найбліжэйшай будучыні пакрыццё Wi-Fi будзе забяспечана на дзвюх станцыях – «Купалаўскай» і «Кастрычніцкай», іх вестыбюлях і пераходзе.

Як распавялі TUT.BY ў кампаніі, пакуль гэта «часткова тэставы запуск». Зараз ідзе настройка абсталявання, канчатковы запуск запланаваны на верасень. Пры паспяховай рэалізацыі пілотнага праекта плануецца забяспечыць публічным Wi-Fi ўсе станцыі менскага метро.

Фота: twitter.com/MinskMetroNet

[manual_related_posts]