У Менскім раёне патануў 16-гадовы падлетак



Днём 7 ліпеня паблізу вёскі Ельніца Менскага раёна патануў 16-гадовы падлетак, паведаміла афіцыйны прадстаўнік Менскага абласнога ўпраўлення МНС Анастасія Швайбовіч.

Ратавальнікі 7 ліпеня ў 15.00 атрымалі паведамленне пра тое, што недалёка ад вёскі Ельніца Менскага раёна тоне чалавек.

Калі ратавальнікі прыбылі на месца, на паверхні акваторыі чалавека не было. Пазней вадалазы знайшлі цела падлетка за 15 метраў ад месца ўтаплення.

Высветлілася, што паблізу кар’ера адпачывала кампанія падлеткаў. 16-гадовы хлопец ныраў з берага ў ваду.

tut.by