У Менску абмеркавалі праблему „акушэрскага гвалту”



Сустрэча-абмеркаванне і кінапаказ прысвечаныя правам жанчын падчас родаў прайшла на менскай пляцоўцы „Тэрыторыя правоў”.

Падчас мерапрыемства адбылася гутарка з з экспертам Веранікай Заўялавай на тэму „Правы жанчын падчас родаў, магчымасці рэалізацыі ў Беларусі. Праблема „акушэрскага гвалту”:

– Ёсць спроба сфармуляваць такі спіс правоў чалавека ў розных дакументах пачынаючы ад канферэнцыі па абароне правоў жанчын, якая прайшла ў 2012 годзе. Гэтая ж спроба сфармуляваць гэтыя правы ў дакладзе ААН 2019 года, які прызнаў праблему акушэрскага гвалту праблемай правоў чалавека. Асноўнае права пра якое ніхто не кажа – гэта права інфармаванай згоды, калі здзейснена нейкае ўмяшальніцтва, а згоды на гэта не атрымалі.

Трэба разумець, што гвалт – гэта тое, што адбываецца супраць вашай волі, падкрэсліла экспертка. Для абароны сваіх правоў беларускі могуць абапірацца на Закон аб ахове здароўя, а таксама Закон аб зваротах грамадзян.

Акрамя гэтага, у межах мерапрыемства адбыўся прагляд фільма брытанскай рэжысёркі Тоні Харман „Freedom for birth”, які распавядае пра акушэрку ды маці з Венгрыі, чые правы былі парушаныя, а таксама пра тое, як яны іх абаранялі.

Мерапрыемства арганізавана праектам „Радзіны”, місія якога — падтрымка жынчын у атрыманні пазітыўнага досведу падчас родаў, а таксама ў пошуках стварэння ўмоваў для фізіялагічных родаў, абапіраючыся на каштоўнасці правоў чалавека.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]