У Менску абмяркоўвалі „закон Раўкова”
У Менску на пасяджэнні дыскусійнага клуба „Прафесійна аб актуальным”, які арганізаваў цэнтр „Еўрапейскі дыялог”, быў абмеркаваны так званы „закон Раўкова”, які адмяніў адтэрміноўкі на службу ў войска студэнтам ды іншым навучэнцам.
Па словах кіраўніка „Еўрапейскага дыялогу” Анатоля Лябедзькі, у новым годзе гэта першая дыскусія, арганізаваная клубам. І яе тэма вельмі актуальная, бо закранае дастаткова вялікую колькасць людзей:
– Менавіта актуальнасць для людзей, для грамадзянаў і прывяло да таго, што мы першую дыскусію пачалі з „закона Раўкова”. Менавіта гэтая дыскусія, бо тут прысутнічаюць эксперты, якія блізкія да ўладаў, да Міністэрства абароны, і якія, скажам, бліжэй да грамадзянскай супольнасці. Гучаць розныя аргументы. Я шкадую, што Міністэрства абароны адмовілася фактычна ад удзелу. Яны сказалі, што згубілі недзе запрашэнне, і вось гэтая арганізацыйная блытаніна не дала ім магчымасці прыняць удзел.
Па словах Анатоля Лябедзькі, інфармацыя аб абмеркаванні і прапановах грамадскасці адносна „закона Раўкова” будзе выкладзена ў сацыяльныя сеткі, і таму ўсе зацікаўленыя змогуць з ёй азнаёміцца.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя