У Менску адбудзецца канферэнцыя супраць усіх формаў фашызму



5 і 6 ліпеня ў Менску пройдзе Міжнародная канферэнцыя Партыі еўрапейскіх левых супраць усіх формаў фашызму, нацыяналізму і дыскрымінацыі. Арганізатары: Партыя еўрапейскіх левых і Беларуская партыя левых «Справядлівы свет».

Паведамляе прэс-сакратар партыі Зміцер Яненка:

– Спадар Елісееў, намеснік старшыні партыі, займаецца зараз тэматыкай канферэнцыі. Вялікі шэраг тэмаў будзе. У тым ліку будуць абмяркоўвацца і падзеі ва Украіне.

У мерапрыемстве акрамя прадстаўнікоў беларускага боку прымуць удзел: сустаршыня Партыі «Балгарскія левыя» намеснік старшыні Партыі еўрапейскіх левых Маргарыта Мілева, старшыня Рабочай партыі Вугоршчыны 2006 Атыла Вайнаі, Барыс Гуселетаў кіраўнік міжнароднага ўпраўлення Партыі «Справядлівая Расія», Рыгор Пятрэнка (Партыя камуністаў Рэспублікі Малдова, дэпутат парламента Малдовы да іншыя.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя