У Менску адбылася акцыя памяці Генадзя Грушавога



З нагоды гадавіны з дня смерці заснавальніка дабрачыннага фонду „Дзецям Чарнобыля” Генадзя Грушавога.

01_grush

Прайшла акцыя памяці прайшла ў Садзе надзеі, размешчаным у прыходзе абраза „Усіх тужлівых Радасць” у Менску, на грушу, пасаджаную Грушавым, былі павязаныя рознакаляровыя стужкі.

Удава Генадзя Грушавога Ірына падчас урачыстасці адзначыла: „Гэты сад носіць імя надзеі і носіць імя Генадзя Грушавога зусім не выпадкова”:

– Я вельмі цешуся, што ў гэтым садзе ёсць лава, можа быць яшчэ адна будзе. Кожны чалавек можа сюды прыйсці са сваёй думкай і галоўнае вось з гэтым пачуццём удзячнасці, а ўдзячнасць – гэта энергія любві. Няхай гэты сад расце, з’яўляюцца новыя дрэвы, новыя людзі, і клопат нас усіх – „Дзяцей Чарнобыля”, няхай ён нас не пакідае. Ён нас даганяе, але мы павінныя быць больш хуткімі, чым Чарнобыль.

Генадзь Грушавы заснавальнік і нязменны старшыня праўлення дабрачыннага фонду „Дзецям Чарнобыля”. За час дзейнасці фонду блізу 600 тысяч дзяцей былі накіраваныя на рэабілітацыю і аздараўленне ў 23 краіны свету.

Да 2000 года, па лініі фонду ў Беларусь паступіла гуманітарнай дапамогі на 500 мільёнаў даляраў. Генадзь Грушавы памёр ад лейкеміі 28 студзеня 2014 года, пахаваны на Паўночных могілках у Менску.

БелаПАН

Фота belapan.by