У Менску адбылася канферэнцыя „Сто гадоў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі”



Як сказаў сустаршыня аргкамітэту партыі „Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Павел Севярынец, гэта першае з шэрагу падобных мерапрыемстваў. Па яго словах, на канферэнцыі агледжана і прааналізавана 100 гадоў хрысціянскай дэмакратыі як партыі і як ідэі.

– Мы прэзентавалі дзве кнігі – гэта «Хрысціянская дэмакратыя 1917 – 2017» і «Сто асобаў БХД». Таксама мы распавядаем пра тое, што робіць хрысціянская дэмакратыя ў Беларусі зараз, пра яе кампаніі, пра яе пазіцыю, пра яе справы, пра законапраекты. Таму ідэя, якая пачалася 100 гадоў таму ў Менску ў форме палітычнай партыі, жыве, і мы верым, будзе перамагаць у Беларусі.

На канферэцыі выступілі старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, лідар Маладога Фронту Зміцер Дашкевіч, прадстаўнік Руху салідарнасці „Разам” Вячаслаў Сіўчык, сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі, палітык Людміла Пеціна, палітолаг Андрэй Казакевіч і іншыя.

Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя