У Менску адбылося паседжанне аргкамітэту ў абарону Курапатаў



Яго прадстаўнікі збіраюццца звярнуцца ў Менгарвыканкам і пракуратуру з патрабаваннем спыніць будаўніцтва на тэрыторыі былой ахоўнай зоны мемарыялу ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. Па словах сустаршыні Беларускай хрысцінскай арганізацыі Паўла Севярынца, сітуацыя вакол будоўлі  ўскладняецца і зацягваецца. Таму неабходна аб’яднаць сілы, каб супрацьстаяць наступу на Курапаты:

– Сабраліся прадстаўнікі розных партый: БНФ, АГП, Руху “За Свабоду”, Партыі „Зялёныя”, грамадскіх арганізацый, Руху “Разам”, “Маладога Фронту”, БХД. І спецыялісты, якія займаюцца Курапатамі. Было прынята рашэнне, што мы ідзём у Менгарвыканкам і Генпракуратуру  з падрыхтаванымі зваротамі, каб спыніць будаўніцтва ў Курапатах. 

З аднаго боку, там парушаюцца правы жыхароў, якія жывуць побач з Кураптамі. З другога, магчыма парушана ахоўная зона мемарыялу. Фактычна пры дапамозе махінацыяў зямля, якая раней уваходзіла ў ахоўную зону, была перададзена пад будаўніцтва, – кажа Павел Севярынец.

Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота radzima.org