У Менску адбылося пасяджэнне штабу байкоту рэстарану „Поедем, поедим”



У Менску адбылося чарговае пасяджэнне штабу байкоту рэстарану „Поедем, поедим” каля Курапатаў. У ім удзельнічалі прадстаўнікі некалькіх дэмакратычных партыяў і арганізацыяў.

Па словах сябры грамадскай кампаніі „Наш дом” Наталлі Гарачкі-Басалыгі, прынята рашэнне правесці ўсебеларускую малітву памяці ахвяраў масавых забойстваў сталінскіх часоў:

– 11-га жніўня будзе нацыянальная сумесная малітва на Курапатах. Па 29-х чыслах кожнага месяца мы таксама будзем рабіць мерапрыемствы па ўшанаванню памяці загіблых ад сталінскіх рэпрэсій. Мы дамовіліся, што будзем збіраць базу і на пастаўшчыкоў, і на наведвальнікаў, якія ладзяць бойкі з абаронцамі. Гэта адны і тыя ж людзі, гэта найміты Зайдэса, гэта мы ўжо можам даказаць.

Леанід Зайдэс – уладальнік рэстарана „Поедем, поедим”, — нагадала Наталля Гарачка-Басалыга.

Беларускае Радыё Рацыя, Менск