У Менску адбыўся форум «Бальшавіцкі тэрор. Права на ўсталяванне ісціны»



Са сталінізмам у Беларусі прыйшоў час развітацца. Так дэкларуюць удзельнікі форума «Бальшавіцкі тэрор. Права на ўсталяванне ісціны», які прайшоў у Менску напярэдадні 23 жніўня – Дня памяці ахвяраў нацызму і сталінізму.

У сваёй дэкларацыі удзельнікі форума заклікаюць развітацца са сталінізмам. Сярод іншага падпісанты запатрабавалі ўвесці пакаранне за прапаганду сталінізма, зняць грыфы сакрэтнасці з архіваў пра савецкія рэпрэсіі.

Падпісаў рэзалюцыю форума і старшыня руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч.

– Актыўнымі адрасатамі рэзалюцыі з’яўляюцца як грамадства, так і дзяржава. Мы звяртаемся да шэрагу дзяржаўных органаў, у сілах якіх раскрыць архівы і даць магчымасць даследчыкам азнаёміцца з тымі справамі, прыняць неабходнае заканадаўства, каб не было магчымым ушанаванне, ці ўсхваленне дзеянняў сталінскіх катаў на тэрыторыі Беларусі. Усё гэта ў руках беларускай дзяржавы, але перасуім усё залежыць ад пазіцыі беларускага грамадства.

Рэзалюцыю форума «Бальшавіцкі тэрор. Права на ўсталяванне ісціны» перададуць у дзяржаўныя органы, яе падтрымалі шэраг дзеячоў, грамадскіх арганізацыяў і партыяў.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя