У Менску адкрылі „Грузiнскi дом”



У Менску на вуліцы Куйбышава, 48, 24 жніўня адкрылі „Грузінскі дом”.

Як адзначыў на цырымоніі дырэктар „Партнёрскі фонду”, што рэалізаваў праект, Давід Саганелідзэ, гэты будынак, дзе грузіны будуць адчуваць сябе як дома, а менчане і госці сталіцы змогуць азнаёміцца з культурай і традыцыямі Грузіі. Паводле яго слоў, народы дзвюх краін любяць і паважаюць адзін аднаго, і ў гэтым „заслуга кіраўнікоў дзяржаў”. Ён нагадаў пра візіт у Менск прэм’ер-міністра Грузіі Мамукі Бахтадзэ, што адбыўся напярэдадні. Грузінскі прэм’ер правёў сустрэчы з прэзідэнтам, прэм’ер-міністрам і кіраўніком ніжняй палаты парламента Беларусі. Бахтадзэ не змог узяць удзел у цырымоніі адкрыцця дома, бо вылецеў у Тбілісі.

Паводле слоў Саганелідзэ, „Грузінскі дом” з’яўляецца „новай платформай для гандлёвых, эканамічных і культурных сувязяў паміж дзвюма краінамі і скіраваны на спрыянне экспарту натуральных прадуктаў з Грузіі, паглыбленне дзелавых адносін паміж грузінскімі і беларускімі дзелавымі коламі, а таксама на папулярызацыю грузінскіх традыцый, гісторыі і культуры”. Ён удакладніў, што „Грузінскі дом” аб’ядноўвае музей віна, энатэку (калекцыя він), унікальныя экспанаты, якія адлюстроўваюць 8000-гадовую гісторыю грузінскага вінаробства, выставачныя, канферэнцыйныя і прэзентацыйныя прасторы, а таксама краму віна і натуральных грузінскіх прадуктаў, грузінскі рэстаран, вінны склеп і пякарню.

Кіраўнік фонду нагадаў, што „Грузінскі дом” пачаў працу ў рамках свята „Тбілісоба”, якое праходзіць 24 жніўня на плошчы Свабоды ў Менску.

Пасол Грузіі ў Беларусі Валерый Кварацхелія рады, што адкрыццё „Грузінскага дома” адбываецца ў свята „Тбілісоба”, якое летась наведала 100 тыс. чалавек. Ён выказаў упэўненасць, што сёлета гэты рэкорд будзе пабіты. „Я доўга анансаваў адкрыццё гэтага дома, і сёння нарэшце ён адкрыўся. Гэта дом грузінскай культуры, тут не толькі будзе крама, не толькі рэстаран, тут будуць праходзіць сустрэчы і прэзентацыі, будзе паказвацца практычна кожны дзень грузінская культура. Я лічу, што гэта не проста дом для грузін, а дом кожнага мінчаніна, кожнага беларуса”, — падкрэсліў кіраўнік дыппрадстаўніцтва. На яго думку, „без прэзідэнта Беларусі, без яго ініцыятывы і падтрымкі ў гэтым месцы нічога б не атрымалася”.

belapan.by