У Менску адкрылі жылы комплекс для сілавікоў
Як перадае reform.by, 22 лістапада, у дзень стварэння АМАПа, у Менску ўрачыста адкрылі жылы комплекс для супрацоўнікаў МУС.

Комплекс складаецца з трох „мапідаўскіх” 19-павярховых дамоў на вуліцы Заснавальнікаў. Дамы былі пабудаваны з апярэджаннем графіка — за 8 месяцаў замест двух гадоў, паведамляе БелТА. Сёння ключы ад амаль 400 кватэр атрымалі супрацоўнікі МУС, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.
