У Менску адсвяткавалі Дзень Расеі



Менчукі, піша газета „Звязда”, „актыўна адгукнуліся на гэтае маляўнічае мерапрыемства”. Магчыма, „актыўнасць” залежала ад дармовага канцэрта расейскіх зорак.

Не ўсе беларусы станоўча ўспрынялі святкаванне ў сталіцы Дня незалежнасці чужой краіны – цяпер агрэсара, гавораць людзі:

– Беларусаў падрыхтоўваюць да таго, што яны наступныя, што яны будуць часткай Расеі. Я толькі адну задачу бачу ва ўсіх гэтых святкаваннях.

– Гэтая ўлада святкуе ў рамках сваіх каштоўнасцяў, у іх логіцы гэта лагічна. Свята чужой незалежнасці, яно так жа далёка, як дзень незалежнасці нейкай афрыканскай краіны.

– Чым ніжэйшы ўзровень адукацыі і ніжэй узровень даходаў, тым весялее яны ўсё ўспрымаюць і лічаць гэта нармальным.

– Гэта краіна агрэсар. Я асабіста супраць такіх святаў і такіх святкаванняў.

Расейскі амбасадар у Беларусі Барыс Грызлоў падзякаваў беларусам за салідарнасць.

Паводле нашых суразмоўцаў, адбыўся апошні ўдар па іміджу Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: sputnik.by

[manual_related_posts]