У Менску адзначылі 20-годдзе грамадскай арганізацыі „Дыярыуш”



У Менску на пляцоўцы „Тэрыторыя правоў” прадстаўнікі грамадскасці адсвяткавалі 20-годдзе стварэння арганізацыі „Дыярыуш”. Яе галоўнай задачай была збіраць і папулярызаваць розныя факты з беларускай гісторыі. А праца арганізацыі была накіравана ў асноўным на моладзь, каб абудзіць яе цікавасць да гэтай тэмы, паглыбіць веды, сфармаваць нацыянальны светапогляд.

Па словах кіраўніцы „Дыярыуша” Ларысы Андросік, у арганізацыю два дзясяткі гадоў таму сабраліся людзі, апантаныя адной ідэяй. І ідэя гэта была  незалежная Беларусь.

– Першае, што нам патрэбнае, як мы ўсе меркавалі, гэта адукацыя. Чаму ў нас так шмат увагі надавалася конкурсам. Таму што мы стараліся навучыць дзяцей быць свабоднымі. Бачыць гэтую гісторыю нават у самых звычайных рэчах, рэчах пабытовых, у тым, што знаходзіцца дома, што знаходзіцца ў радаводзе. Адна з самых галоўных нашых ліній была – гэта сямейная гісторыя. Каб дзеці не забываліся на свае карані, каб не маглі ім укласці ў галаву нейкую іншую ідэалогію.

На вечарыне падзяліліся сваімі ўспамінамі кіраўнік Беларускай Музычнай альтэрнатывы Віталь Супрановіч, грамадскі дзеяч, культуролаг Вацлаў Арэшка, палітык, былы дэпутат Вярхоўнага Савету Павел Знавец і іншыя. Таксама адбыўся невялікі канцерт, у якім выступілі музыкі Раман Арлоў, Андрэй Мельнікаў і бард Зміцер Бартосік разам са сваёй сям’ёй.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя