У Менску білі брытанскага журналіста



Учора ў Мінску ля плошчы Перамогі ў час разгону акцыі да Дня Волі быў затрыманы разам з многімі мітынгоўцамі і брытанскі журналіст Філіп Уорвік.

Пазней ён напісаў, што амапаўцы закавалі яго ў кайданкі, не дазвалялі звязацца з амбасадай, білі па твары.

Больш за 6 гадзін Уорвік правёў у РУУСе. Пазней яго адпусцілі, на руках журналіста засталіся сляды ад катаванняў.

Уорвік – фатограф і радыёжурналіст, які працуе на ангельскую службу Міжнароднага французскага радыё, радыёстанцыю „Нямецкая хваля” і іншыя СМІ.

Паводле spring96.org, фота з сацыяльных сетак