У Менску будзе пабудаваны першы ў краіне завод па спальванні смецця



Завод штогод зможа перапрацоўваць каля 500 тысяч тон адходаў і вырабляць цеплавую і электрычную энергію. Пра гэта падчас анлайн-канферэнцыі на сайце Белтэлерадыёкампаніі паведаміла дырэктар ГУ «Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў» Наталля Грынцэвіч.

Паводле яе слоў, у сталіцы утвараецца каля 25 адсоткаў адходаў ад агульнай колькасці па Беларусі. А паколькі, па сутнасці, застаўся ўсяго адзін дзеючы палігон, для Менска вельмі востра стаіць праблема абыходжання з адкідамі. У сувязі з гэтым будаўніцтва завода па спальванні смецця вельмі неабходна. «Ужо вызначаны ўчасткі для яго размяшчэння, праводзіцца папярэдняя работа па пoшуку інвестараў. І я думаю, у бліжэйшы час пачнецца будаўніцтва гэтага завода», – распавяла Наталля Грынцэвіч.

Эксплуатацыю дзеючага палігона плануецца спыніць праз 4 гады. Агульнасусветная практыка спальвання адкідаў пoзволяет скараціць іх кoлькасць да 10-15 працэнтаў ад зыходнай масы. Смеццеперапрацоўчыя устанoўкі дазволяць выкарыстоўваць частку смецця як паліва, пры спальванні якога будзе выпрацоўвацца цеплавая і электрычная энергія для патрэбаў самога прадпрыемства.

zviazda.by