У Менску эвакуявалі вакзал і тры гандлёвыя цэнтры



Міліцыя распавяла пра вынікі праверкі вакзалу і гандлёвых цэнтраў пасля званка пра небяспеку.

Абследаванне трох гандлёвых цэнтраў і чыгуначнага вакзала ў Менску завершанае. Падазроных і небяспечных прадметаў ня выяўлена, – паведамляе прэс-служба МУС.

Каля 19.00 гадзіны суботы на электронную пошту кол-цэнтра Магілёўскага аддзялення Беларускай Чыгункі паступіла паведамленне аб небяспецы на аб’ектах у Менску: гандлёвых цэнтрах “Замак”, “Дана Мол”, “Галілеа”, а таксама Цэнтральным чыгуначны вакзале. На месцы працавалі сапёры, следча-аператыўныя групы, была праведзеная эвакуацыя людзей.

Беларускае Радыё Рацыя