У Менску і Баранавічах з’явіліся плакаты з антыімперскімі лозунгамі



Сярод іншага на плакатах лозунгі “Не акупацыі Беларусі”, “Не інтэграцыі з Расеяй”, “Лукашэнка, не ўцягвай краіну ў вайну”. У Менску выявы бачылі ў цэнтры гораду, на праспекце Пераможцаў, у прыватнасці каля Палацу спорту.

У Баранавічах яны былі на плошчы Леніна і вуліцы Леніна, а на вуліцы Савецкай на будынку ЗАГСу з’явілася карыкатура на Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнку. Таксама каля мясцовага кінатэатра “Звезда” невядомыя актывісты дэманстратыўна спалілі іх сумеснае фота.