У Менску і Гомелі 30 красавіка пабітыя тэмпературныя рэкорды дня



Тэмпературны рэкорд дня пабіты ў Менску 30 красавіка. Паветра прагрэлася да 25,3 градуса цяпла. Папярэдні максімум быў зафіксаваны 30 красавіка 1986 года — 24,7 градуса. Абнавіўся рэкорд і ў Гомелі: 26,1 супраць 25,6 у 1986 годзе.

Варта зазначыць, што па супадзенні ранейшыя экстрэмумы былі зафіксаваныя праз чатыры дні пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Цяплей за ўсё ў панядзелак было ў Жыткавічах (Гомельская вобласць) і Пінску (Берасцейская) — 28,2 градуса вышэй за нуль. Аднак тут рэкорды дня выстаялі (30,2 градуса ў 2012 годзе ў абодвух гарадах).

У мінулым месяцы тэмпературныя максімумы абнаўляліся восем разоў (4, 5, 8—10, 15, 16 і 30 красавіка).

belapan.by