У Менску ініцыююць рух Антымайдану



З’езд прыхільнікаў Антымайдану плануюць правесці ў Менску 18 кастрычніка. Гэтую інфармацыю размясціў адзін з ідэйных кіраўнікоў групы „АнтиМайдан” – мянчук Іван Ус, піша minskby.com. Як паведамляецца ў групе, яе ўдзельнікі вырашылі стварыць атрады дружыннікаў самаабароны, якія маглі б дапамагаць беларускаму АМАПу ў выпадку канфліктных сітуацый. Для гэтага дадзеную ідэю збіраюцца ўзгадніць з беларускім КДБ.

Нагадаем, цяпер у Беларусі знаходзяцца звыш 20 тысяч уцекачоў з Украіны.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота by24.org