У Менску з’явіліся паштаматы



Паштамат — гэта апарат для самастойнага атрымання пасылак. Паштаматы працуюць ужо даўно ў Расеі і Украіне. Для Беларусі гэта пакуль эксперымент.

«Белпошта» заяўляе, што паштаматы працуюць у тэставым рэжыме і чамусьці не хоча расказваць пра падрабязнасці іх працы.

Зазвычай алгарытм наступны. Адпраўнік пазначае адрас паштамата і адпраўляе пасылку. Забраць яе можна пасля ўводу кода, яго дасылаюць праз СМС, дзе будзе таксама пазначаны адрас паштамата. Заплаціць за паслугі трэба будзе карткай ці наяўнымі праз купюрапрыёмнік. Пасля аплаты можна будзе адкрыць адпаведную ячэйку, дзе і будзе пасылка.

Калі пасылку не забіраюць цягам некалькіх дзён, яна накіроўваецца ў аддзяленне пошты, якое абслугоўвае паштамат, ці вяртаецца адпраўніку. Пра гэта таксама паведамяць праз СМС.

Паводле nn.by