У Менску прадставілі зброю часоў ВКЛ



Чым можа прывабіць чалавека цыкл лекцый пра гістарычнае ўзбраенне, што раз за разам праходзяць у менскай арт-прасторы “Цэх жывой гасторыі”? Распавядае іх сталы наведвальнік, мастак Алесь Пушкін:

– Прыехаў з мястэчка Бобр на “Цэх жывой гісторыі”. Прыязджаю сюды ўжо трэці раз. У час першай лекцыі пабачыў строй рымскага воіна. Я зараз пішу Крыжовы шлях Госпада нашага Ісуса Хрыста, таму хацеў ведаць, як былі апрануты рымскія ваяры, якія вялі Ісуса на Галгофу. Спадабалася гэтае мерапрыемства, таму пачаў сачыць у інтэрнэце за наступнымі сустрэчамі “Цэха жывой гісторыі”.

Лекцыі на тэму ўзбраення нашых продкаў збіраюць раз ад разу ўсё больш людзей. На апошнюю, прысвечаную ўзбраенню войскаў ВКЛ XIV-XVI стагоддзяў, сабралося столькі наведвальнікаў, што некаторым давялося стаяць у праходах.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара