У Менску прайшла прэзентацыя калекцыі „Боствы і каноплі”
У гэтую нядзелю 16 снежня ў Press Club Belarus прайшла прэзентацыя калекцыі „Боствы і каноплі” ад Legalize Belarus. Да гэтага каля 10 пляцовак адмовілі арганізатарам у сдачы сваіх памяшканняў у арэнду.
Прэзентацыю наведала каля 80 чалавек.
У вітальным слове Пётр Маркелаў сказаў, што мэта калекцыі — змяншэнне ўзроўня страху перад каноплямі ў грамадстве праз асацыяцыю боскага вобразу з гэтай раслінай.
Яраслаў Раманчук выступіў з лекцыяй, дзе патлумачыў, якія выгоды Беларусі можа прынесці легалізацыя канабісу.
Стас Шашок правёў паказ калекцыі, Іван Шыла прэзентаваў галоўную цішотку серыі, „Багародзіцу”. Пасля гэтага прайшоў фуршэт, дзе ўдзельнікі мелі магчымасць прадэгуставаць стравы з канопляў.
