У Менску прайшоў фэст за гуманную наркапалітыку ў Беларусі



Сусветная акцыя „Support. Don’t punish” ладзіцца ўжо сёмы год як адказ на рэпрэсіўную палітыку кіраўніцтва розных краін у адносінах да спажыўцоў кантраляваных рэчаў.

У Менску з гэтай нагоды адбыўся вялікі музычны фэст. Актывісты і музыкі паразважалі аб праблемах наркатычнага заканадаўства ў Беларусі, у тым ліку несуразмерна вялікіх турэмных тэрмінах для спажыўцоў рэчываў. Кажа каардынатар кампаніі Legalize Belarus Стась Шашок:

– Калі дзяржавы, напрыклад, рэпрэсуюць наркаспажыўца, якую карысць ад гэтага атрымлівае спажывец і хто ўвогуле атрымлівае ад гэтага карысць акрамя дзяржавы, якая зарабляе грошы Палова працы судовай сістэмы – міліцыі і г. д. гэта справы па наркотыках. Натуральна, што большасць людзей, якіх рэпрэсуюць, гэта звычайныя спажыўцы. Беларусь хэдлайнер ва ўсёй Еўропе, адзін з сусветных хэдлайнераў па жорсткасці антынаркатычнага заканадаўства.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Каб выказаць сваю пазіцыю адносна асабістай свабоды ды недатыкальнасці чалавека на сцэне клуба „RE:PUBLIC ” зайгралі чатыры гурты – Kitchen stuff only, Мутнаевока, Čas Łajna ды Botanic Project, адзін з вакалістаў якога асуджаны на дзевяць гадоў паводле „наркатычнага” артыкула.

На сёння ў Беларусі каля пятнаццаці тысяч чалавек адбываюць тэрміны паводле артыкула 328.

[Not a valid template]

Алена Вільтоўская, Беларускае Радыё Рацыя, Менск