У Менску прайшоў матч імя Юрася Бушлякова



Памяць мовазнаўцы Юрася Бушлякова яго сябры і прыхільнікі ўшанавалі ў Менску традыцыйным футбольным матчам.

Гаворыць літаратар і навуковец Серж Мінскевіч:

– Пяты год збіраемся гуляць у футбол, гэты матч імя Юрася Бушлякова. Ён заўсёды любіў гуляць у футбол. Тут на гэтым полі ў Зялёным Лузе мы збіраліся і гулялі ў футбол. Так павялося, калі Юрася не стала, мы вырашылі збірацца ў пачатку лета, калі ён ад нас адышоў. Мы збіраемся кожны год і прысвячаем гульню нашаму сябру Юрасю Бушлякову.  

Футбольны матч імя Юрася Бушлякова паміж літаратарамі праводзіцца штогод на тым самым школьным стадыёне ў сталічным Зялёным Лузе, дзе любіў гуляць з сябрамі сам мовазнаўца.

[Not a valid template]

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск