У Менску прайшоў пікет у падтрымку палітвязняў



У Менску на Кастрычніцкай плошчы ўвечары 26 лютага прайшоў пікет у падтрымку палітвязняў.

Дзесяць чалавек з партрэтамі беларускіх палітзняволеных выстраіліся ў ланцуг і разгарнулі лозунгі. Па словах грамадскай актывісткі Вольгі Нікалайчык, у Беларусі зараз не менш за дзесяць зняволеных па палітычных матывах. Але праблема ў тым, што розныя праваабарончыя структуры прызналі палітвязнямі далёка не ўсіх:

– Астатнія: Валавік, Аватараў, Бойка, Юркойць, Ціхановіч і іншыя хлопцы сядзяць па сфабрыкаваных справах таксама за сваю дзейнасць, за свае погляды, за змаганне. Гэта брыдка! Мы мусім заклікаць Еўропу і беларускіх грамадзян паспрабаваць абараніць нашых хлопцаў і патрабуем вызвалення.  Свабоду палітвязням!

Акцыя адбылася спакойна, міліцыя не ўмешвалася ў яе хаду, толькі здымала на відэакамеры.

Аднак перад пачаткам былі затрыманыя сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец, былы палітзняволены Зміцер Паліенка, грамадская актывістка Наста Гусева.

Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота tut.by

[manual_related_posts]