У Менску пратэстоўцы заблакавалі вуліцу



Раніцай 9 кастрычніка працягнуліся пратэсты. У Менску пратэстоўцы заблакавалі дарогу на вуліцы Касманаўтаў. Дэманстранты выйшлі на дарогу з банерам, адрасаваным да Лукашэнкі: «5 забітых, 13550 затрыманых, 450 фактаў гвалту, 73 палітзняволеных, а ты баішся».

Сёння, 9 кастрычніка, таксама плануюцца ланцугі салідарнасці ў Менску і рэгіёнах, таксама дваровыя канцэрты. 10-га кастрычніка адбудуцца жаночыя маршы, прычым да беларускіх гарадоў далучацца Кракаў, Осла, Кіеў, Стакгольм, Нью-Ёрк і іншыя гарады.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: скрыншот з відэа