У Менску працуе публічная пляцоўка «Тэрыторыя правоў»



Цяпер дэмакратычным актывістам не трэба доўга задумвацца над тым, дзе правесці свае мерапрыемствы. Для гэтага ў Менску адкрыта публічная адукацыйна-асветніцкая, кансультацыйная пляцоўка «Тэрыторыя правоў». Дырэктар пляцоўкі – сябра праваабарончага цэнтра “Вясна”Андрэй Палуда.

Кантактныя дадзеныя пляцоўкі можна знайсці ў фэйсбуку пад назвай «Тэрыторыя правоў», кажа супрацоўнік пляцоўкі Андрусь Крэчка:

– Я б хацеў, каб прыходзілі людзі. Каб намі таксама карысталіся, бо мы прадстаўляем пляцоўку бясплатна для нашых мэтаў, для таго, каб пашыраць правы чалавека ў Беларусі. Мы хацелі б, каб і пра нас ведалі, каб да нас прыходзілі, каб у нас ладзілі мерапрыемствы.

Паводле Андруся, праваабарончая пляцоўка інклюзіўная, туды могуць прыязджаць людзі на вазках. Для іх ужо ладзяцца мерапрыемствы. У штаце пляцоўкі пакуль толькі тры чалавекі. Але гэта маладыя валанцёры, якія ведаюць цану правоў чалавека і аддадзены гэтай працы. Яны спадзяюцца, што пляцоўка аб’яднае актыўных людзей.

Цалкам гук у далучаным файле:

Алеся Адамчук, Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]