У Менску прэзентавалі «100 сацыяльных інавацый Фінляндыі»
Сёлета Фінляндыя святкуе 100-годдзе незалежнасці. У Шведскім цэнтры ў Менску прайшла прэзентацыя беларускага перакладу кнігі Ілкі Тайпале “100 сацыяльных інавацый Фінляндыі”.
Гаворыць Вольга Рызмакова – каардынатар праектаў Аддзялення амбасады Фінляндыі ў Менску.
— Тыдзень таму выйшла кніжка «100 сацыяльных інавацый Фінляндыі» ў перакладзе на беларускую мову. У нас, У менску, госці з Фінляндыі: укладальнік кніжкі Ілка Тайпале. На прэзентацыі мы маглі даведацца, што такога ўнікальнага ёсць у Фінляндыі, што можна было б паспрабаваць зрабіць у Беларусі.
Кніга, укладзеная былым дэпутатам парламенту, падсумоўвае 100-гадовы досвед Фінляндыі ў пабудове паспяховай еўрапейскай дзяржавы. У прэзентацыі кнігі браў удзел амбасадар Фінляндыі ў Беларусі Крыстэр Густаў Мікелсон.
Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара