У Менску прэзентавалі зборнік „Таямнічая Беларусь”



У менскай кнігарні “Светач” прэзентавалі зборнік “Таямнічая Беларусь”, складзены па матэрыялах сёлетняй канферэнцыі УФОКАМА.

Кажа яго ўкладальнік і адзін з аўтараў Ілля Бутаў:

– Гэта наш юбілейныя зборнік. Наша работа, яна атрымлівае даволі высокую адзнаку навуковых колаў ну і з боку энтузіястаў. Мы самі аб’ядноўваем краязнаўцаў, проста энтузіястаў, якія ўвесь час ездзяць па нашай краіне ў пошуках загадкавага і таямнічага. У нас праходзяць экспедыцыі, вось літаральна нядаўна ў нас прайшла 255-я па ліку экспедыцыя. Бываем у розных кутках краіны. Нам паведамляюць тыя, хто штосьці бачыў, можа быць нешта незвычайнае, або мы самі знаходзім у архівах і выязджаем, апытваем людзей.

Штогадовая канферэнцыя, па матэрыялах якой выдаецца ўжо пяты зборнік “Таямнічая Беларусь”, аб’ядноўвае краязнаўцаў і акадэмічных навукоўцаў з Беларусі ды замежжа.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск