У Менску пройдзе Агульнанацыянальная дыктоўка



21 лютага, у Дзень роднай мовы, а 17:30 ў офісе Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны пройдзе Агульнанацыянальная дыктоўка. Правядзе яе намесніца старшыні ТБМ, дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім. Дыктоўка пройдзе і ў іншых гарадах Беларусі, а таксама за мяжой, між іншым, у Беластоку.

Агульнанацыянальная дыктоўка сёлета адбудзецца дзясяты раз і будзе прысьвечаная творчасці Францішка Скарыны, Янкі Брыля і Пімена Панчанкі. Такі выбар тлумачыцца тым, што сёлета адзначаецца 500-годдзе беларускага кнігадрукаваньня, а таксама 100-годдзе з дня нараджэння Брыля і Панчанкі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота tbm-mova.by