У Менску распачаліся “Лідарскія курсы”



“Лідарскія курсы” распачаліся ў сталічнай культурніцкай прасторы “Тартак”. Гэта ўжо дванаццаты набор.

Гаворыць палітык, пісьменнік, арганізатар курсаў Павел Севярынец:  

– У гімне спяваюць, што мы “мірныя людзі”. Так, насамрэч, мы людзі лясныя, таму што доўгія часы Беларусь, як нацыя, фармавалася ў лясах.  Дык вось, дарагія сябры, у нас, у беларусаў, развіццё не гарызантальнае, а вертыкальнае. У нас геніі, якія мацнейшыя за расейцаў, украінцаў, палякаў і прыбалтаў. Але адначасова ў нас слабей гарызантальныя сувязі. У нас слабей запальванне іншых, у нас слабей грамадская падтрымка. Нашы курсы накіраваныя на тое, каб пашырыць гэтыя магчымасці беларускай нацыі.  

Лідараў на курсах Паўла Севярынца рыхтуюць па адмыслова скарэктаваных да беларускіх рэаліяў методыках. Заняткі бясплатныя і не маюць якой-небудзь грантавай падтрымкі.  

[Not a valid template]

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск