У Менску развіталіся з Барысам Дуброўскім



У Менску развіталіся з актыўным удзельнікам Курапацкай варты і беларускага адраджэнскага руху Барысам Дуброўскім.

Сваімі ўспамінамі пра асобу сябра падзялілася грамадская дзяячка Ганна Шапуцька:

– Уражанне такое, што чалавек-стрыжань, чалавек-скала. Гэты чалавек побач з якім было настолькі надзейна, ты сябе адчуваў абароненым. Я разумею, што мы стаялі на абароне мемарыяла Курапаты і павінны былі чакаць розных падзеяў. Калі з’яўляўся спадар Барыс, прыходзіў такі падцягнуты, такі стройны, спартовы, нягледзячы на свой узрост разгортваў бел-чырвона-белы сцяг і адразу ўсё мянялася вакол.

Падчас развітання з Барысам Дуброўскім узначаліў супольную малітву прысутных і супольны спеў гімна „Магутны Божа” святар Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы айцец Вікенцій (Віктар Кавалькоў).

Беларускае Радыё Рацыя, Менск