У Менску развіталіся з Уладзімірам Кішкурнам



Уладзімір Кішкурна памёр раніцай 4 верасня ў рэанімацыі Івацэвіцкага цэнтральнага раённага шпіталя, куды быў дастаўлены 2 верасня пасля дарожна-транспартнага здарэння.

kiszkurna1_150906-wwk66

Развітанне з Уладзімірам Кішкурнам адбылося ў ягонай прыватнай сядзібе ў Менску ў суботу. Над сядзібай традыцыйна лунаў бел-чырвона-белы сцяг.

kiszkurna3_150906-wjpmz

Развітацца з актывістам прыйшлі паплечнікі і сябры. Сярод іх — Валер Мазынскі, Вінцук Вячорка, Аляксей Марачкін, Пётра Садоўскі, Аляксей Кавалец, Алесь Бяляцкі, Кася Камоцкая, Вольга Мікалайчык, фермер Уладзімір Матусевіч, Сяргей і Тамара Мацкевічы ды іншыя. Знакаміты цымбаліст Аляксандр Лявончык зайграў беларускія і класічныя сусветныя журботныя мелодыі, спяваў хор пад кіраўніцтвам Аляксея Галіча.

Пахавалі Уладзіміра Кішкурну на могілках вёскі Строчыцы Менскага раёна.

Фота svaboda.org

[manual_related_posts]
  • https://www.facebook.com/app_scoped_user_id/10206713877588808/ Vadzim Aleksandrovič

    Vielmi škaduju što spaźniŭsia (razam sa sp.M.Kupavam). Chaj jamu ziamielka budzie pucham. Śvietłaja parsuna była. Spačuvańni synam niabožčyka…

Комментарии для сайта Cackle