У Менску штогод каля 4 тыс. чалавек захворваюць на інфаркт міякарду



Кожны год у сталіцы амаль 4 тыс. чалавек захворваюць на інфаркт міякарду, пры гэтым 60% з іх вельмі позна звяртаюцца па медыцынскую дапамогу, спадзеючыся, што ўсё абыдзецца. Пра гэта паведаміла кіраўнік Гарадскога кардыялагічнага цэнтра Раіса Чачко.

– Паказчык захворвання на інфаркт міякарду ў сталіцы  складае 212 чалавек на 100 тыс. насельніцтва, – адзначыла Р. Чачко.

Спецыяліст назвала асноўныя прыкметы інфаркту міякарда. Гэта моцная боль за грудзінай, якая можа распаўсюджвацца на левую руку, плячо, левую палову шыі, на міжлапаткавую прастору. Прыступ можа паўстаць у стане спакою, без бачных прычын. Таму ні ў якім выпадку яго нельга цярпець, а варта выклікаць хуткую медыцынскую дапамогу. Да прыезду медыкаў варта пакласці хворага, прыпадняўшы яго галаву, расшпіліць вопратку, забяспечыць прыток свежага паветра.

Для памяншэння болю неабходна прыняць нітрагліцэрын (да трох таблетак з інтэрвалам 5-6 хвілін). Дадаткова можна разжаваць адну таблетку аспірыну, прыняць унутр 60 кропель карвалол або валакардзіну. Разам з тым, паўнавартаснае і своечасовае лячэнне інфаркту міякарда магчыма толькі ў стацыянары.

Інфаркт міякарду – гэта паражэнне сардэчнай мышцы, якое выклікана вострым парушэннем яе кровазабеспячэння з-за закаркавання адной з артэрый сэрца атэрасклератычнай бляшкай. Пры гэтым атакаваная частка мышцы адмірае – развіваецца некроз. Гібель клетак пачынаецца праз 20-40 хвілін з моманту спынення крывацёку.

minsknews.by