У Менску судзяць адваката Андрэя Мачалава



У Ленінскім судзе Менска ў панядзелак пачнуць судзіць адваката Андрэя Мачалава, паведамляюць праваабаронцы.

Справу разглядае суддзя Таццяна Шоцік. Мачалава вінавацяць паводле ч.1 арт. 380 КК (падробка, выраб, выкарыстанне або збыт падробленых дакументаў, штампаў, пячатак, бланкаў).

Адвакат удзельнічаў у некалькіх палітычных працэсах — у прыватнасці, абараняў палітзняволеную журналістку Кацярыну Барысевіч і шматдзетную маці Вольгу Залатар.

У чэрвені мінулага года Мачалаў павінен быў абараняць у судзе менчанку Вольгу Сінялёву. Яе судзілі за тое, што папрасіла з’ехаць з арандаванай кватэры памочніцу пракурора Аліну Касьянчык. Адвакат прыйшоў на працэс і даведаўся, што яго пазбавілі ліцэнзіі. Яго адвакацкае пасведчанне, з якім ён прыйшоў на суд, палічылі несапраўдным.

[manual_related_posts]