У Менску судзяць палітвязня Лявона Халатрана



Пачаўся суд над палітвязнем Лявонам Халатранам, які быў валанцёрам штаба Віктара Бабарыкі. Працэс праходзіць у судзе Фрунзенскага раёна горада Менска.

На судовае пасяджэнне над Лявонам Халатранам прыйшло каля сотні слухачоў:

– На працэсе быў жах. Пракурор бубніць так, што ўвогуле нічога не зразумела. Куча інфармацыі, якая не адносіцца да падазраванага.

– 11 жніўня, а прыкладаюць скрыншоты тэлеграм-каналаў за 15, за 16.

– Паспелі разглядзець два тамы справы. Я бачыла там з нумарам 7, таму гэта яшчэ не вельмі хутка скончыцца, я так разумею.

Працэс над Лявонам Халатранам працягнецца 16 лютага ў 10.15.

Нагадаем, затрымалі Лявона 11-га жніўня і абвінавацілі ў частцы 1 артыкула 342 КК (групавыя дзеянні, груба парушаючыя грамадскі парадак). З таго часу ён знаходзіцца пад вартай.

Беларускае Радыё Рацыя, Менск