У Менску сутыкнуліся таксі і аўтобус: загінула 19-гадовая дзяўчына і таксіст



Каля 7 гадзіны раніцы 17 жніўня на вуліцы Мірашнічэнкі сутыкнуліся таксі і рэйсавы аўтобус.

На месца цяжкай аварыі прыйшлося выклікаць не толькі ДАІ і хуткую дапамогу, але і выратавальнікаў.

Аварыя адбылася каля дома № 57 на вуліцы Мірашнічэнкі. Сутыкнуліся рэйсавы аўтобус МАЗ, які рухаўся па маршруце №24 і аўтамабіль Renault Logan службы таксі „7788”.

„У легкавым аўтамабілі Renault былі заблакаваныя чатыры чалавекі без прытомнасці. Іх выцягнулі пры дапамозе адмысловай прылады”, — распавялі ў МНС.

Людзі былі перададзеныя медыкам. 19-гадовая дзяўчына загінула, з кіроўцам аўтамабіля таксі і яшчэ двума пасажырамі праводзіліся рэанімацыйныя мерапрыемствы.

tut.by

Фота ДАІ Менска